29
mckeyew

Палюбіў наземны транспарт. 

Аўтобус.

№29.

Гэткі круізны лайнер. Саджуся звычайна каля Парка Перамогі і еду да Кунцаўшчыны. У ім кожнае сядзенне — масажнае. Гэтыя вібрацыі быццам разбіваюць такі халодны вузел у вобласці дыяфрагмы. Альбо яго рэшткі, што засталіся пасля праменаду па горадзе ў 8-10 км. перад гэтым. 

Ідзеш такі — проста куды глядзіш, туды і ідзеш. Лепш па незнаёмых месцах, бо там свядомасць працуе больш: трэба ж неяк арыентавацца, дзе і колькі разоў павярнуў, куды тэарэтычна можаш выйсці...

Зацягвае. Кожны раз хочацца прайсці болей, нават выматаць сябе, выбіць пэўныя думкі. А потым — вібраааацыі.

Едзеш зноў-такі немаведама дзе, бачыш яшчэ дзясяткі дамоў, тысячы вокан у дадатак да тых, што бачыў дагэтуль рэгулярна і прывык бачыць. І разумееш раптам зноў, што людзей навокал процьма, што ў кожнага сваё, што кожны можа прайсціся і павібраваць... карацей, што ты — не Цэнтр Сусвету, каб на яго.

І становіцца трохі лягчэй.

Эх, цудоўныя вы нашы, чароўныя, прыгожыя... Чаго ж вам трэба?!!


Оконщик
mckeyew

Да, он приходил.
В общем-то не первый уже, но оригинал.
До него один был: походил, посмотрел рамы, рассказал, где уязвимые места, САМ оставил контакты и ушёл. Просто ушёл.
А вот этот...
Напор и опыт, конечно, чувствовались сразу, надо отдать должное. В помещение проник так, что ничего сообразить не успеваешь - а он уже смотрит окно. Второе, третье... Рукоятки, резина... "Вот здесь, - говорит, - в резину забивается пыль, она потом приходит в негодность. Вот здесь рукоятка немного расшаталась, надо винты подтянуть... И вообще все механизмы во всех рамах надо отрегулировать, а то мало ли что".
Вот последний уход от конкретики насторожил.
Дальше парень удивил ещё больше: "Вам что, ни разу не приходили прочищать и регулировать?! Те, кто устанавливал в квартире окна, должны были это делать каждые полгода! Вам какие-то шарлатаны ставили окна!.."
Вот здесь ещё интереснее. Сколько квартир установщики обходят за неделю, месяц, полгода, год?.. Сколько занимается установкой каждая фирма? Сколько в фирмах бригад установщиков, работающих одновременно на разных объектах? И каждый объект они якобы должны обойти и везде подрегулировать?
"Значит, вот здесь подтянуть, там почистить пыль, там смазать механизм - за всё сто восемьдесят (с чем-то там) рублей..."

СКОКА??
Слушаю и думаю: ну, пылесос же есть, отвёртки. Те винты, что он показывал - на виду. Смазку найти подходящую несложно. В конце концов ЮТуб есть, где достаточно инструкций по этим делам.
Говорю ему, мол, вы оставьте визитку, а мы уже прикинем, где нам нужнее что сделать на данный момент, и свяжемся с вами.
И вот тут он упёрся.
Про визитку как будто мимо ушей пропустил. "Нет, - говорит, - вы же поймите, что это работа несложная, но обязательная. Разве вам хочется полностью менять окна потом? А я вот то и это сделаю - они вам прослужат ещё долго. Это же несложно!"
Понимаю, говорю. Но сумма немаленькая относительно моей зарплаты.
Ещё минут двадцать, не меньше, я просил визитку и слушал "выжепонимаете".
В конце концов он частично сдался: "Ну, вот механизм здесь вам надо - это сто рублей. Давайте сделаю".
Нет. Визитку. Перезвоним.
"Вы что не можете решить вопрос на сто рублей?"
И вот подумалось: а почему же ты, "не-шарлатан", не можешь решить вопрос на тридцать рублей и сделать пачку визиток??
Наконец, дали ему листок, он написал там "Александр" и номер телефона, заканчивающийся на "666".
Откуда ты, оконщик?)))


Хіпсдыятызм
mckeyew
У 10 ці 11 класе з дзікім намаганнем увапхнуў у сябе "Преступление и наказание". Потым быў "Идиот" - кніжышча таўсценная, якую адгарнуў, прачытаў старонак 20, далей не здолеў, да ўрокаў рыхтаваўся па скарочаным тэксце.
На 1 курсе былі "Братья Карамазовы". Пачаў чытаць і адчуў сябе, быццам вязну ў шэрай багне. Кінуў. Нават не памятаю, пра што там. "Униженные и оскорблённые", "Бесы", "Игрок", што там яшчэ - нават жадання не было, хаця нядаўна Ургант зрабіў падчас эфіру пэўную алюзію на апошняга, і аўдыторыя (пераважна моладзь) адрэагавала.
Ну, не маё.
Але.
Учора з сябрам выходзілі з "Галерэі", што на пр. Пераможцаў. Назіралі няхілую канцэнтрацыю субтыльнай хіпстоты. Дзелавыя такія, са шчыльным слэнгам ("ізі-брызі"), з чубчыкамі. Тусавалі там на прыступках і каменных лавах. Два такіх чубатых здзяйснялі "перформанс": залезлі на лаўку і селі "на картаны". Чубчык, ультра-скіні, кастлявасць - і "картаны". За імі стаяла дзяўчо і фоткала іх на тэлефон... А, ну канечне, не "перформанс", а "лук"!! "Лук на картанах" - і дзень прайшоў не дарэмна.
І вось злавіў сябе на думцы, што хочацца падысці да субтыльнага, падняць адной рукой за каўнер, страсянуць і спытаць: "ТЫ, СУБТЫЛЬНЫ, ДАСТАЕЎСКАГА ЧЫТАЎ?!!!"
Спатрэбіўся нарэшце...

"Эх, Шарик!.."
mckeyew
Аказваецца, не я адзін пра гэта думаў, і актывісты ёсць.



"Бутырка" хацела маштабнага выступу, але не ўлічыла, што тут, у Палацы Рэспублікі, за маштабамі яшчэ стаіць і гонар сцэны, прэстыж, якому трэба адпавядаць. Патрысія Каас адпавядала, Мікалай Наскоў адпавядаў, RAGE з аркестрам адпавядалі, Ян Гілан, Гэры Мур.... але не "Бутырка", ніяк. Трэба было хаця б менш значную сцэну адшукаць. Я нічога не маю супраць палацаў культуры МТЗ ці МАЗ, але тут бы яны хутчэй падышлі.

"Барбішоп" і вышыванка
mckeyew
Вось такія яны цяпер - Саўка і Грышка.
Субтыльныя, носяць "ультра-скіні" на танклявых і не заўсёды роўных ножках - ну, і вось, дабраліся да "вышыванак".
З аднаго боку, калі хіпстота ўся такая антымэйнстрымавая, артхаусная і г.д., то, значыць, "вышыванка" яшчэ не рызыкуе стаць папсой. Але гэта - тэорыя.
На практыцы - гэта ўжо армія клонаў. Унікальных клонаў. Клонаў, кожны з якіх - унікальны. Антымэйнстрымавы, любіць артхаус і антыкавярні, ходзіць у "барбішоп" падкручваць вусы, эка-фрэндлі, індзі, фэйр трэйд у рэюзабл пэкінг...... Карацей, яны ўжо самі папса. Папса, якую ўсур'ёз успрымаюць усё менш.
І на гэта ўсё (тут ужо другі бок) напялілі "вышыванку". Ці, дакладней, кінулі на "вышыванку" цень усяго гэтага.
Для мяне тут горшы за ўсё наступны канфлікт: элементы арнаменту на "вышыванках" нясуць у сабе значэнне, глыбокі сэнс, ідэйнае напаўненне; хіпстота ж безыдэйная (у адрозненне ад тых жа хіпі), так і не вызначаная неяк канкрэтна пры ўсім сваім натужным нонканфармізме.
Нешта надта сур'ёзна пайшло.
Прынамсі рацыён сапраўдных, аўтэнтычных Саўкі і Грышкі напэўна ж дазваляў не толькі "ладзіць дуду", але і працаваць на карысць гаспадаркі. Таму давай, МакДональдс, падкармлівай гэтых субтыльных, каб маглі трымаць у руках штосьці цяжэй за каву ці надкусаны яблык.
Хаця пытанне з іх фізічнай формай застаецца адкрытым...
І "вышыванку" забраць трэба.

"Друг пернатый прочирикал мне "пора"..." (с)
mckeyew
Яны пратэставалі супраць выступлення Салаўёва.
Чакана і лагічна. Салаўёў як мінімум насцярожвае. Ён, здаецца, не такі, як Кісялёў ці Шэйнін. Салаўёў наогул іх “ідыётамі” называе і заклікае нас не глядзець тыя перадачы. Маркетолаг, значыць. Тым не менш.
Дык вось, яны пратэставалі.
Візіты кадраў кшталту Салаўёва – нячастая з’ява на нашай сцэне. Салаўёва глядзяць, цытуюць і падтрымліваюць пэўныя слаі нашага грамадства. А яны вось пратэстуюць.
Калі яны пратэстуюць супраць Салаўёва, то тыя “слаі” напэўна ж незадаволены імі і ўсё меней успрымаюць іх усур’ёз, усё часцей ігнаруюць іх. І "шыюць" ім пэўныя сцэнарыі развіцця краіны і штосьці там яшчэ. Выступ Салаўёва яны адмяніць не ў стане. Калі ён замахнуўся на Палац Рэспублікі, значыць, ведае, куды ідзе, і ўпэўнены ў зваротнай сувязі з аўдыторыяй. Атрымліваецца: прыехаў – пратэстуюць – імі не задаволены – з’ехаў – забыліся. І так кожны раз.
Калі ігнаруюць – дрэнна. Значыць, штосьці не тое і не там робяць. Гэта экстэнсіўны шлях.
Доўгі ўступ.
А вось пайшлі б яны і папратэставалі супраць выступу ў Вялікай зале таго ж Палаца Рэспублікі гурта “Бутырка”!
Сур’ёзна.
Шукаючы карані праблемы, пачынаць з іншага. Не скажу, што з дробнага, бо экспансія т.зв. “шансону” (а фактычна – блатной лірыкі і нізкасортнай рамантыкі) на культурную прастору даволі маштабная. Няхай бы яны зрабілі адпаведны інфармацыйны ход. У рэшце рэшт, гэты “шансон” прыходзіць да нас усё адтуль жа!
Данясіце да грамадства, што гэта, напрыклад, удар па гонары галоўнай канцэртнай пляцоўкі краіны. Што ў гэтай зале выступалі артысты сусветнага маштабу. З аркестрамі і без. Якія галасы і інструменты гучалі там! А ў дадзеным выпадку да вас на сцэну выйдуць з парай сінтэзатараў і будуць раўсці, як “опер всё расписал как с куста”.

Вядома, аднаго прэцэдэнта будзе недастаткова, трэба рабіць гэта на рэгулярнай аснове – вось тады розныя “слаі” ўспрымуць іх дзейнасць як карысную для культуры і для грамадства.

А "шансон" - гэта як пладова-ягадныя алкагольныя напоі. Шмат, шкодна і цяжка саскочыць.
Дарэчы, "бырла" - чарговая інфармацыйная падстава для іх.


Пра непісьменных андроідаў. Эпізод ІІІ: Сха́ва́ная пагроза
mckeyew
Усё тая ж праца над андроідаўскім меню выявіла яшчэ адзін важны момант: неабходнасць мець не толькі значны слоўнікавы запас па дадзенай тэме, але і правільна яго падаваць на пісьме і вусна.
Арфаграфія публічных тэкстаў, загалоўкаў і меню часта пакутуе ад неспадзяваных дыверсантаў, якія не маюць магчымасці або жадання лішні раз перачытаць правілы.
Зноў-такі, з чым сутыкнуўся (пэўныя веды і сам для сябе падцягнуў):

1. Формы займеннікаў "вашыя", "вашае", "вашая".
Гэта размоўныя формы. Яны выкарыстоўваюцца пераважна ў мастацкіх тэкстах. У маім выпадку тэкст быў стылістычна нейтральны, таму ў ім выкарыстоўваюцца формы "вашы" (множны лік), "ваша" (адзіночны лік, ніякі і жаночы род).

2. Роумінг
Спачатку думаў, што проста апіска. Але сустракаў у такім выглядзе зноў і зноў. Відавочна, перакладчык не скараціў "У" таму, што засумняваўся: слова ж запазычанае. Але тым не менш: правільна "роўмінг", не сумнявайцеся. Тут наш нацыянальны моўны талісман працуе. А дакладней - пасля галосных у словах і славянскага, і неславянскага паходжання.

3. "Прынтар" ці "прынтэр?"
Перакладчыкі вагаліся. Вось гэтыя ваганні і ёсць пачатак пошуку правільнасці. Але, на жаль, далёка не ўсе ідуць далей за гэты крок.
Зараз будзе тэрміналогія. Паводле правілаў правапісу э, о, а ненаціскныя фіналі -эр, -эль у запазычаных словах пераходзяць у -ар, -аль.
Таму правільна пісаць "прынтар", як і "камп'ютар".!Collapse )

4. "Сканаваць", "капіяваць"...
А вось і не!
Слоўнік беларускай мовы гэтыя словы падае толькі з суфіксам -ір-.
Таму - "сканіраваць" і "капіраваць".!Collapse )

5. "Групаў", "крыніцаў", "сеткаў"... (мн. лік, Р. склон)
Ізноў занадта імкнёмся "беларусізаваць" тэкст
Але гэтыя формы... ухххх... мала сказаць, што яны бліжэй да размоўнай лексікі.
Такія назоўнікі - жаночага роду з асновай на губныя б, п, м, в , з асновай на заднеязычныя г, к, х , а таксама з асновай на адзін зычны - у родным склоне множнага ліку маюць нулявы канчатак:
"груп", "крыніц", "сетак".
6. "Калі ў родным склоне мужчынскага роду заўжды ставіць канчатак  -у  ці  -ю, то гэта true-па-беларуску..."
Ну, прынамсі, складваецца ўражанне, што некаторыя так лічаць.
Сябры, тру-па-беларуску - гэта калі вы вывучыце... эмммм... засвоіце гэта правіла - пра канчаткі назоўнікаў 2 скланення ў родным склоне.
Што бачыў я.
Напрыклад: "[вашага] тэлефону", "[вашага] планшэту". Звяртаемся да вучэбнага дапаможніка і бачым: назоўнікі "тэлефон" і "планшэт" - канкрэтныя і паддаюцца падліку, а канкрэтныя назоўнікі мужчынскага роду 2 скланення ў родным склоне маюць канчатак . Таму "тэлефона", "планшэта", "дэвайса" і г.д.
Далей. "Сеансу", "нумару", "паролю", "порту", "рэгістру". Давайце раскопвацца і глядзець у правіла. "Сеанс" у Р.с. мае канчатак на той падставе, што гэта пэўны прамежак часу (мы іх таксама можам палічыць). "Нумар", "пароль", "порт", "рэгістр" - таксама будуць мець канчатак -а(-я) ў родным склоне з той прычыны, што гэта тэрміны. Такім чынам, "сеанса", "нумара", "пароля", "порта", "рэгістра". Яшчэ да характарыстык, напрыклад, "порта" можна дадаць канкрэтнасць і магчымасць іх палічыць (як, скажам, USB-порты).дарэчыCollapse )
Правіла сур'ёзнае і патрабуе ўвагі. Калі давядзецца, не ляніцеся лішні раз у яго зазірнуць.

7. “Уваходзячыя, зыходзячыя [выклікі, паведамленні]"
Тут варта адзначыць: суфіксы -ач- (-яч-) у дзеепрыметніках для беларускай мовы не характэрны. Пагартаўшы слоўнікі, знайшоў адказ і на гэтае пытанне. Правільны варыянт - "уваходныя" і "выходныя" [выклікі, паведамленні]....Collapse )

* * *
Некаторых, здаецца, здзіўляе, што ў беларускай мове так шмат правілаў. Што гэта паўнавартасная мова, а не пляцоўка для эксперыментаў-забаў. Славутае "як чуецца, так і пішацца", аказваецца, спрацоўвае не заўсёды!
Адзін з найбольш крыўдных момантаў для мяне быў у тым, што заказчыкі прымаюць ледзьве не як моўную тэндэнцыю тое, што SEO-шнікі вось з такімі памылкамі замацоўваюць на прасторах сеціва і з чым потым даводзіцца працаваць людзям. І пагаджаюцца на такія псеўдатэндэнцыі замест таго, каб заняцца працай усур'ёз, па-даросламу! Ці не ставяць такія адносіны распрацоўку нацыянальнага прадукта ў тупік? Ці не пагроза гэта, якую мы "ха́ваем"?
Любая тэрміналогія павінна складацца з улікам моўных норм.
Калі няма спецыяльна распрацаванай і зацверджанай тэрміналогіі, няма сэнсу абапірацца на "народную творчасць", бо ў гэтым выпадку мы не атрымаем паўнавартаснага адзінавобразнага варыянта.
Спробы ўвесці беларускую мову ў высокія тэхналогіі мы бачым, і яны радуюць. Але часта гэта ўсё застывае, не рухаючыся з пачатковых крокаў у развіцці. Дзесьці праскокваюць русізмы, дзесьці прэтэнзіі на "клясычнасьць" у сумесі з сучаснай мовай, амаль усюды - памылкі, апісаныя ў маіх трох эпізодах, - а развіцця ў выніку малавата.
Дык вось, каб гэта развіццё забяспечыць, трэба нарэшце трымацца прынцыпа навуковасці і абапірацца на афіцыйныя крыніцы.

Такую з'яву, як "лінгвістычнае чуццё", у нашай справе трэба выпрацоўваць, развіваць і замацоўваць.

ПРАЦЯГ НЕПАЗБЕЖНЫ

Пра непісьменных андроідаў. Эпізод ІІ: Дзесьці штосьці чулі
mckeyew
Наконт "як мага больш па-беларуску" і рознай "найбеларусейшас(ь)ці".
Канечне, азарт і захапленне, з якім моладзь (а гэта менавіта яна) бярэцца за актуальныя інфармацыйныя тэхналогіі і IT-прадукты з тым, каб надаць ім НАША, беларускае гучанне і выгляд, заслугоўвае радасці, гонару і надзей на будучыню сярод людзей, якія ўсведамляюць сябе часткамі самабытнай і цікавай культуры.
Тым не менш, адной сякерай у працы не абыдзешся.
;)Collapse )
Як гаварылася раней, прынцып навуковасці ніхто не адмяняў. Зараз гаворка пойдзе пра рознага кшталту словатворчасць ва ўсё тых жа перакладных масівах з меню Android.
Пачнём з таго, што такія тэксты павінны быць стылістычна нейтральнымі: не размоўнымі, не дыялектнымі, без залішняй эмацыянальнай афарбоўкі. І гэта - галоўнае, што не выконвалася перакладчыкамі.
Знайшлося наступнае:

1. "Нечаканка"
Так назвалі акенца, што ўсплывае адкуль-небудзь з краю экрана і змяшчае рэкламную ці папераджальную інфармацыю.
Атрымліваецца, "нежданчик" у рускім варыянце?? Ну, так жа?
Гэта імкненне да "гіпербеларускасці" ці проста лаканічнасці? У любым выпадку, пераклад атрымаўся ў размоўным стылі.
Цалкам верагодна, што "акенца" тут будзе дастаткова.

2. "Нявыкрутка [сеткі]"
Тая ж самая сітуацыя. Памылка ў сеціўным далучэнні. То бок сеціва сутыкнулася з праблемнай сітуацыяй і "не выкруцілася" з яе. Раз-моў-на-е!
Ну, памылка і памылка - што яшчэ трэба, каб апісаць з'яву? Яно і па колькасці літар карацей, як і папярэдняе.

3. "Бракуе месца"
Значыць, не хапае наяўнага аб'ёму памяці для захавання ці апрацоўкі пэўнай інфармацыі.
На пару сімвалаў даўжэйшае "не хапае месца" напісаць няцяжка.

4. "Шукаркі"
Па шчырасці, не памятаю ўжо, ШТО менавіта было так названа. Нешта звязанае з пошукам... Тут нават не размоўная форма, тут глыбей...))  Каталізатар для асацыятыўнага гука-вобразнага мыслення.

5. "Пляц"
Я памятаю: так назвалі САЙТ.
Зноў-такі, спроба выціснуць з аб'екта як мага больш беларускага. Ну не трэбаааа!)) Тым больш, што гэта адзін з тэрмінаў, што, мабыць, па ўсім свеце ўжываецца ў арыгінале. І нікому не перашкаджае.
Дарэчы, гэты перл ішоў і ў звязцы з размоўнай формай: "Гэны пляц [часова недасяжны]". "ГЭНЫ"!!!
"Гэны" пальцам не раздушыш - таму ўсё гэта і пішу. Я не хачу ні з каго кпіць, справа ў іншым: карыстальнік жадае бачыць трывалую, прапрацаваную тэрміналогію, выкарыстаную ў тым жа меню, а не нешта з налётам местачковасці! Калі масавы карыстальнік будзе мець перад сабой такія вось перлы, то і ўспрымаць Мову ён будзе менавіта як нешта "недаробленае", "калгаснае", "беднае на змест" - у межах стэрэатыпу, які тут старанна замацоўваўся яшчэ, мабыць, з падачы герцагіні Ангальт-Цэрбсцкай.
і нарэшце...

6. "Мы абшнырваем сетку..."
ТАК І БЫЛО НАПІСАНА!!!
Выпусціўшы пар, я ўсё роўна спісваю гэта на азарт, які ўзяў перакладчыка, альбо на яго паходжанне з якіх аўтэнтычных рэгіёнаў, альбо... хто яго ведае... Не веру, што гэта наўмысна ўкідвалася. Можа, проста напісаў, каб запоўніць поле, і паспадзяваўся на рэдактара.
Тут, канечне, неабходна ўзнаўляць першапачатковае значэнне таго, што перакладчык так пада́ў.
Хутчэй за ўсё, мы проста абшукваем сеціва...
=)Collapse )

І вось, уявіце, да чаго мы можам прыйсці, дапускаючы такія "ўкідванні". Прычым, у кожнага вытворцы прадукта, у кожнага заказчыка працаваць будуць розныя "ўкідвальшчыкі", якія напэўна ж нічога благога не задумваюць, а проста не маюць магчымасці альбо жадання карыстацца праверанымі афіцыйнымі крыніцамі.
Не трэба пужацца наконт дат іх выдання - 2012 гэта, ці 2002, ці 1993 год (вядома, без фанатызму тут!). Прынамсі, скарыстанае мной актуальнае на сённяшні дзень.

Карыстайцеся "напільнікам".
ПРАЦЯГ НЕПАЗБЕЖНЫ

Пра непісьменных андроідаў. (Трэба было з чагосьці пачаць...
mckeyew

...бо два з нечым гады правісеў пусты профіль).
Здавалася, паглядзіш на гэтых блогераў: яны бы канвеер штосьці выдаюць пастаянна, а што самому напісаць??..... А іншым разам пускаешся ў разважанні "чыста для сябе" і ў выніку прыходзіш да высновы, што нейкія з іх можна і людзям прадэманстраваць. Абы "баянаў" не было. Хаця, напэўна, так думаюць усе.

Карацей, фігеем без баяна.

Паўдзельнічаў нядаўна ў імправізаваным студэнцкім "ток-шоу", дзе абмяркоўвалі, ці здолеем мы захаваць нацыянальную самаідэнтычнасць альбо нас паглыне бязлітасная глабалізацыя.
Абараняў першы варыянт. Тым больш, са зданага кандыдацкага па філасофіі памятаю, што глабалізацыя ўяўляе сабой свабодныя міжкультурныя (у дадзеным выпадку) сувязі якраз-такі з захаваннем самаідэнтычнасці кожнага ўдзельніка тых сувязей. А расказваючы пра ўласныя назіранні за "захаваннем культурнай самаідэнтычнасці", прыгадаў, як пару год таму мне даслалі на рэдагаванне тэкставы масіў на беларускай мове, які надалей мусіў стацца беларускім жа меню для тэлефонаў і планшэтаў адной саліднай фірмы на базе OS Android .
У выніку атрымалася, што большую частку тэксту я перакладаў наноў, і размова ў першую чаргу зараз пойдзе пра якасць перакладу, якім мяне спачатку забяспечылі.

не проста так...Collapse )не проста такCollapse )

Дык вось, што ў выніку наймацней кінулася ў вочы і было патлумачана заказчыку:

1. APPLICATION.
Большасць перакладчыкаў, што рабілі тую працу, упарта падавалі гэта слова як "прыкладанне". Зразумела, размова ішла пра розныя праграмныя сродкі, якія можна загрузіць у дэвайс для карыстання.
Між тым, хоць яно "application", хоць рускае "приложение", усё роўна, хоць у папяровым дакуменце, хоць у электроніцы - гэты аб'ект дапаўняе работу дэвайса ці аперацыйнай сістэмы, дадаецца да іх. Таму ўсё роўна гэта будзе "ДАДАТАК".
Калі ўжо мы непазбежна працуем у звязцы з рускамоўнымі варыянтамі, то па-руску "прыкладанне" - гэта "прикладывание". Дзеянне!
А слова "приложение" якраз перакладаецца на беларускую як "дадатак", без варыянтаў.
Падбірайце дадаткі пад патрэбы і магчымасці сваіх дэвайсаў.

2. DATA
Тут распаўсюджаны няправільны варыянт "дадзеныя".
"Дадзеныя" - гэта прыметнік у значэнні "гэтыя, канкрэтныя, прадстаўленыя тут" [ужываецца з назоўнікам множнага ліку].
У значэнні пэўнага інфармацыйнага масіву слова "data" перакладаецца як "ДАНЫЯ".
Карыстайцеся праверанымі базамі даных.

3. INSTALLER
Сродак, з дапамогай якога мы прымаем той жа дадатак у свой дэвайс. Перакладалі як "устаноўшчык", але
з гэтым суфіксам "-чык-" слова мае значэнне "работнік па ўстаноўцы, мантажы чаго-небудзь [чалавек]".
Больш падыходзіць у нашым выпадку па сэнсе слова "ўсталявальнік" - ад дзеяслова "ўсталяваць - змясціць дзе-небудзь належным чынам".
Дачакайцеся, пакуль усталявальнік скончыць працу.

4. CONNECTION
Літаральна схапіўся за галаву ад слова "падлучэнне".
Ад чаго гэта ўтворана??!
Гэта было проста слова невядомага паходжання. Калі маем на ўвазе сеціўную камунікацыю, то прадуктыўная словаўтваральная мадэль дае тут пераклад "далучэнне".
Праверце далучэнне да сервера.

5. DEFAULT
Бачыў варыянты "па змоўчанні" і "па змаўчанні". Здавалася б, нічога асаблівага.
Але высвятляецца, што "змоўчаць" - гэта 1) прамаўчаць у адказ на што-небудзь, не пярэчыць; 2) наўмысна не сказаць (як і "змаўчаць"). Таму эксперыменты з прыстаўкамі тут залішнія, і больш правільны, няйтральны пераклад будзе падобны на рускі:
"па ўмоўчанні".

6. STREAM
На ўвазе маецца тып перадачы даных, прайгравання файлаў мультымедыя.
Упарта перакладалі як "струменевае ці струменнае прайграванне".
Вось тут я пачаў пераконвацца ў тым, што мэта гэтых перакладчыкаў - зрабіць "як мага больш па-беларуску", няважна якімі сродкамі.
Я, канечне, разумею, што "stream" у адным са значэнняў - "струмень". Але зноў-такі: побач з намі на Усходзе маецца распрацаваная тэрміналогія, дзе дадзеная з'ява завецца "потоковой передачей данных". Гэта па-першае. А па-другое - для вас што адчуваецца больш прыемным у характарыстыцы якасці перадачы даных? "Струмень" тут надта тонкі, скажам так))). Таму з двух гэтых аспектаў вынікае пераклад "плынь" і вытворныя ад яго.

КрыніцыCollapse )



Гэта пакуль толькі частка таго, што я сабе пазначыў падчас той працы.
Любая тэрміналогія павінна складацца з улікам моўных норм. Не маючы ў распараджэнні спецыяльна распрацаванай і афіцыйна прынятай тэрміналогіі, няма сэнсу абапірацца на "народную творчасць", бо тады мы не атрымаем адзінага паўнавартаснага варыянта. Пакуль што ў пераважнай большасці выпадкаў праступаюць разнастайныя памылкі. І каб гэтага пазбегнуць, трэба ўсё ж такі  прытрымлівацца прынцыпу навуковасці.

ПРАЦЯГ НЕПАЗБЕЖНЫ


?

Log in

No account? Create an account